Туга по радной старане (Tęsknota w obcej stronie) – для вакальнага дуэта SA

33 подписчика

12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав

33 подписчика

12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

3 просмотра

20 дней назад

Ой саколка, ой галубка, Не пытайся, не, Што мне тошна, мая любка, Ў гэтай старане Я ж зямліцу меў радную, Быў слабодзен сам Ох, ці днюю, ці начую, Я ўсё там да там! Там гукнеш ў сардэчным краю, Разлягнецца свет. Тут гукаю, прымаўляю — Адгалоскі нет. Там палосы, сенажаці Красны як нідзе; Стануць пташкі прыпяваці Ў сэрцы аж гудзе. 2 Там дзявочкі на вячоркі Язычком радным Кажуць казкі, прыгаворкі Душа ліпніць к ім. Там дзяўчаты, маладзіцы Красен цвет тымян, Глянеш толькі ім ў ачыцы, Як ад мёду п’ян. Там, як пташка на свабодзе, Я быў жыць прывык. Не пытаўся «мала? годзе?» Быў вясёл і дзік. Як дубінка маладая, Гібкі проста віць. З оч маланка вылятае, Кроў агнём кіпіць. 3 Ах, цяпер жа, ой палеткі Роднага сяла, Не пазналі б тае кветкі, Што там зацвіла! Паглядаю праз аконца, Чоран цэлы свет. Усем людзям свеце сонца — Мне прасветку нет. Бо за мною, прада мною Поўна Божых сёл; - Ўсе ў грамадзе, да з раднёю, Я адзін, як кол. Адарвалі сіраціну Ад свае зямлі. Даўшы розум, хараміну, Шчасця не далі. 4 Я не смею прытуліцца Ні к яму, ні к ёй. Хараміна, чужаніца Розум — вораг мой. Ад зарыцы, да зарыцы Туга кроў мне п’ець. Пяюць хлопцы, маладзіцы, Я не ўмею пець. Бо пры люлі родна маці Мне не пела дум. Ў чыстум полі для дзіцяці Граў мне ветру шум З шчаняткамі збегаў поле Мілай стараны. Не судзіла горка доля Жыць так, як яны. 5 Ох, не будзе над роднаю Да не будзе нам, Ці я днюю ці начую Там! ой там! ой там! Саколачка, галубачка, Хочаш мне памоч? Дай маё мне, дай сялочко, Туга пойдзе ў проч. Источник: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. Lietuvių tautosakos rankraštynas (LTR). LTR 7579/II-7. Без пагінацыі: [*L. 1-2 v]. Аўтограф Антона Грыневіча. https://nn.by/?c=ar&i=203547&lang=ru

Название:

Туга по радной старане (Tęsknota w obcej stronie) – для вакальнага дуэта SA

Категория:

Разное