Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?
Прэзентацыя даследавання Цэнтра новых ідэй Падзеі апошніх гадоў замацавалі ўспрыманне беларускага рэжыму як устойлівай аўтакратыі – як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Як сёння беларускі рэжым успрымаюць грамадзяне Беларусі: як апекуна-міратворца або як агрэсара-прыгнятальніка? І як мяняўся гэты вобраз на працягу апошняга часу? Для пошуку адказаў на гэтыя пытанні мы правялі анлайн-апытанне 512 чалавек і дапоўнілі яго вынікі дадзенымі іншых даследаванняў. Атрыманыя матэрыялы мы праінтэрпрэтавалі ў традыцыі вывучэння калектыўнай траўмы. Выніковае даследаванне "Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?" прадставіць яго аўтар — Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй. Мадэраваць прэзентацыю будзе палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Название:
Вобраз беларускага рэжыму: агрэсар ці апякун?
Категория:
Разное