Анатоль Кудласевіч, Балада пра грэшнае каханне
БАЛАДА ПРА ГРЭШНАЕ КАХАННЕ (1992г.) Em Am Я чужога ў жыцці не браў. Em “Не бяры, калі там не клаў!” – A(5) H#(7) Так вучылі бацькі мяне, H7 Hm Не чапаў я раней. Em Am Толькі ў долю прыйшла бяда, ! Am Em ! Em Як вясною з гары вада: ! F# ! F# Заблудзіўся сярод людзей, ! H7 Em ! H7 Em І нязбытных надзей. ! А здавалася – вось яно, Тое шчасце, трымай яго! Пахіснуліся на мурог, Як дазволіць я мог? Зоркі падаюць на зямлю – А я губы ивае лаўлю. Ты ж чужым аганьком была, Як жа гэтак змагла? Немаведама надыйшло, Зацямніла крылом святло, Расчапіла мяне тугой, І прыйшоў неспакой. Грудзі пышныя, нібы квет, Перакрэслілі белы свет – Доля вечная ўсіх мужчын: Заставацца ні з чым. Ранкам сябар прыйшоў, маўчыць. Нібы воўк на мяне глядзіць. “Дзякуй, -- кажа, -- дружок, за ўсё – Ашчаслівіў жыццё. І пячэцца да гэтых пор Погляд чысты, нямы дакор. Як са здрадай на свеце жыць? – Не бярыце чужых!
Название:
Анатоль Кудласевіч, Балада пра грэшнае каханне
Категория:
Разное