Хатні хлеб ад Віктара Жукава з Новых Гаран-СТВ-НАВІНЫ-1

12+
12+

21 просмотр

год назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

21 просмотр

год назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

21 просмотр

год назад

16 кастрычніка, у Сусветны дзень хлеба, адбылося ЗАКЛЮЧНАЕ “Смачнае падарожжа Надзейкі"па Полацкім раёне. Пытлівая дзяўчына завітала ўжо ў 7 розных куточкаў Полацкага краю і прывезла шмат цікавых аўтэнтычных беларускіх рэцэптаў. Імі яна не толькі дзеліцца ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники”, але яшчэ і вядзе відэаблог. Па вяртанні дамоў, Надзейка абавязкова гатуе старажытныя стравы на сваёй сучаснай кухні і здымае працэс прыгатавання для сваіх падпісчыкаў у Інтэрнэце. Ёсць на Полаччыне чалавек, які не толькі захаваў да нашых дзён старажытныя сямейныя рэцэпты хатняга хлеба, але і сам майстарскі займаецца яго выпечкай. Гэта мастак-пейзажыст Віктар Віктаравіч Жукаў з аграгарадка Новыя Гараны. Ён ужо больш за 20 гадоў ставіць на абедзенны стол толькі хлеб уласнага прыгатавання. Віктар Віктаравіч ведае шмат розных рэцэптаў і ўжо не раз расказваў пра іх у сродках масавай інфармацыі. Але ёсць у яго адзін асаблівы, самы любімы, “з разынкай”, якім гэты таленавіты чалавек згадзіўся падзяліцца з Надзейкай: Віктар Віктаравіч па цяперашні час выпякае хлеб на кляновым лісці. На здымках восьмага “Смачнага падарожжа Надзейкі” пабывала і здымачная група тэлеканала СТВ. Прапануем іх сюжэт, які ўвайшоў у выпуск навін за 16.10.2018г.